Новы след у пошуку зніклага малазійскага Боінга

6 апреля 2014

Абломкі белага колеру выявілі кітайскія лётчыкі ў Індыйскім акіяне. Туды накіроўваюцца самалёты і караблі з 7 краін. Раней недалёка ад гэтага пункта былі зафіксаваны сігналы, якія могуць зыходзіць ад чорнай скрыні. Калі гэта інфармацыя пацвердзіцца, то спецыялістам трэба будзе спяшацца. Батарэя перадатчыка разрадзіцца праз два дні. Нагадаем, Боінг знік амаль месяц таму. Ён выконваў рэйс па маршруце Куала-Лумпур - Пекін. На яго борце знаходзіліся 239 чалавек.