Новы скандал разгараецца ў Германіі вакол беспілотнікаў

17 июля 2013

Новы скандал разгараецца ў Германіі вакол праграмы вытворчасці беспілотнікаў для Узброеных Сіл. Газета Bild рассакрэціла кадры, на якіх лятальны апарат тараніць грузавы самалёт. Паводле інфармацыі выдання, гэта адбылося на ваеннай базе ў Афганістане яшчэ 3 гады таму. Пасля пасадкі машына зноў стала разганяцца і, ледзь не закрануўшы двух вайскоўцаў, на хуткасці ўрэзалася ў самалёт, які ішоў па паласе. Інцыдэнт нібы адбыўся па віне аператара беспілотніка, які па памылцы націснуў кнопку запуску. Аднак незразумела, чаму не спрацавалі сістэмы прадухілення сутыкненняў. Не так даўно стала вядома, што германскі ваенны апарат у 2004 годзе ледзь не сутыкнуўся з лайнерам, на борце якога знаходзіліся каля 100 чалавек.