Новы саркафаг над чацвёртым блокам ЧАЭС увядуць у эксплуатацыю ў снежні

26 апреля 2018

Сёння пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны ў Чарнобылі на мерапрыемстве, прысвечаным 32-й гадавіне трагедыі. Паводле слоў Пятра Парашэнкі, завяршаюцца работы па мантажы абсталявання і сістэм. Па задумцы праекціроўшчыкаў, новая пабудова ў форме гіганцкай аркі накрые састарэлы саркафаг і зможа гарантаваць радыяцыйную бяспеку аб'екта як мінімум на сто гадоў. У найбліжэйшых планах таксама дэмантаж першага "Укрыцця", а таксама канструкцый рэактара.