Новы раўнд перамоў ЗША і КНДР можа прайсці праз некалькі тыдняў

5 марта 2019

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША. Майкл Пампеа ўдакладніў, што сустрэча гэтым разам будзе арганізаваная ў Пхеньяне. Бакі працягнуць дыялог, каб знайсці сферы, дзе ў дзвюх краін ёсць агульныя інтарэсы.

Нагадаем, у канцы лютага ў Ханоі адбыўся другі амерыкана-паўночнакарэйскі саміт. Па яго выніках падпісання дэкларацыі не адбылося. Перамовы завяршыліся датэрмінова. Верагоднай прычынай гэтаму стала адмова Пхеньяна закрыць сакрэтнае прадпрыемства па ўзбагачэнні ўрана.