Новы прэзідэнт Грэцыі Пракопіс Паўлопулас прыняў прысягу

14 марта 2015

Урачыстая цырымонія адбылася на пленарным пасяджэнні парламента. 64-гадовы Паўлопулас быў абраны кіраўніком дзяржавы каля месяца таму. Яго падтрымалі 233 дэпутаты з 300. Адзначым, у Грэцыі прэзідэнт мае шэраг уладных паўнамоцтваў, але фактычна краінай кіруе прэм'ер-міністр.