Новы прэм'ер Вялікабрытаніі жорстка раскрытыкаваў пагадненне па Брэксіце

26 июля 2019

Прыярытэты памяняліся - час рыхтавацца да жорсткага Брэксіту. Аб гэтым папярэдзіў новы прэм'ер Вялікабрытаніі на наступны дзень пасля ўступлення на пасаду. І паабяцаў нацыі выхад з ЕС да 31 кастрычніка - альбо з новым пагадненнем, альбо зусім без дамоўленасцяў. Борыс Джонсан жорстка раскрытыкаваў здзелку, узгодненую з Еўрасаюзам яго папярэдніцай Тэрэзай Мэй і прапанаваў новае пагадненне, перагледзеўшы складаную сітуацыю на мяжы Ірландыі і Паўночнай Ірландыі. Еўрасаюз адпрэчыў усе патрабаванні Борыса Джонсана па заключэнні новага пагаднення. У прэс-службе Еўрапейскай камісіі адзначылі, што Брусель прытрымваецца ўмоў здзелкі, дасягнутай раней. Тым часам новы прэм'ер-міністр Брытаніі прыгразіў, што ў выпадку Брэксіту без пагаднення Лондан не выплаціць Еўрасаюзу 44 мільярды еўра кампенсацыі.