Новы прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс абяцае вывесці краіну з крызісу

8 июля 2019

На датэрміновых парламенцкіх выбарах у Грэцыі перамогу атрымала партыя "Новая дэмакратыя". Урад узначаліць яе лідар - Кірыякас Міцатакіс. Яго прывядуць да прысягі ўжо сёння. 51-гадовага палітыка падтрымалі 40 працэнтаў выбаршчыкаў. Гэта на 10 працэнтаў больш, чым у кіруючай партыі СІРЫЗА і дзеючага прэм'ера. Алексіс Цыпрас ужо прызнаў паражэнне і павіншаваў апанента з перамогай. Нагадаем, датэрміновыя парламенцкія выбары ў рэгіёне абвясцілі ў маі пасля таго, як кіруючая партыя прайграла галасаванне ў Еўрапарламент.