Новы паварот у гісторыі з самазабойствам сяброўкі Міка Джагера

27 марта 2014
Як высветлілася, яму яна адпісала ўсю сваю маёмасць на дзевяць мільёнаў долараў. Гэта кватэра ў Нью-Ёрку, а таксама ювелірныя ўпрыгажэнні і аўтамабілі. Характэрна, што ў завяшчанні асабліва падкрэсліваецца, што сваякам Лорэн Скот не пакідае ні цэнта. Калі быў складзены гэты дакумент, не ўдакладняецца. Джагер і Скот сустракаліся больш за дзесяць гадоў. Яна пакончыла з сабою на мінулым тыдні. Музыкант у гэты час быў на гастролях у Аўстраліі.