Еўропа працягвае саслабляць абмежавальныя меры

12 мая 2020
Курс на адмену абмежаванняў. У свеце працягваюць саслабляць жорсткія санітарныя меры. Новы план зняцця лакдаўну прадставілі ў Вялікабрытаніі. На працу выйдуць людзі, чыя прафесія патрабуе абавязковай прысутнасці ў вытворчым працэсе. 

Борыс Джонсан, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі: "Размова не ідзе аб паўсюдным вяртанні на працу. На вытворчасць ідуць толькі тыя людзі, якія не маюць магчымасці весці прафесійную дзейнасць аддалена. Таксама працадаўцы не павінны экстранна вырываць з дэкрэту людзей праз недахоп кадраў. Кожны жыхар Вялікабрытаніі павінен мець магчымасць даглядаць сваё дзіця з захаваннем зарплаты".

Правераным шляхам ідзе і астатняя Еўропа. У Іспаніі ўжо людзям дазволена хадзіць адно да аднаго ў госці ў межах свайго раёна. У краіне адкрываюцца гатэлі. На ўнутраны турызм спадзяюцца і ў Італіі – там пачалі працаваць тураператары. У Швейцарыі на чарзе адкрыццё кафэ і вялікіх магазінаў. У Грэцыі пасля двух месяцаў перапынку на вучобу выйшлі выпускныя класы. Літва адкрывае мяжу з Польшчай. Такія меры краіна вырашыла прыняць перад адменай забароны на паездкі паміж краінамі Прыбалтыкі.