Новы міністр абароны Брытаніі мае намер змагацца з тэрарызмам і ўмацоўваць партнёрскія сувязі пасля Brexit

2 ноября 2017

У Вялікабрытаніі - новы міністр абароны. На пасаду папярэдніка, які і аскандаліўся, прызначаны Гэвін Уільямсан. Нагадаем, былы кіраўнік ведамства Злучанага Каралеўства Майкл Фэлан аб’явіў аб сыходзе пасля абвінавачання ў сексуальных дамаганнях шмат гадоў таму. Новы міністр абароны Брытаніі ўжо заявіў, што мае намер змагацца з тэрарызмам, а таксама ўмацоўваць партнёрскія сувязі пасля Brexit.