Новы інцыдэнт з Боінгам-787 Дрымлайнер

12 июня 2013
Самалёт, які вылецеў з Токіа ў Сінгапур, вярнуўся з-за непаладак проціабледзяняльнай сістэмы. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Паводле слоў прадстаўнікоў авіякампаніі, тэхнічныя праблемы не былі звязаны з няспраўнасцю акумулятара. Раней, пасля шэрагу выпадкаў з узгараннем акумулятарных батарэй, боінгі гэтага тыпу былі выведзеныя з эксплуатацыі. Аднак пасля тэхнічнай праверкі і замен акумулятараў на абноўленую мадэль, улады Японіі і ЗША дазволілі аднавіць палёты гэтых самалётаў.