Большасць парламентарыяў краіны выказала давер складу ўрада, які прадставіў ім прэм'ер-міністр Георгій Квірыкашвілі. За выказаліся 86 дэпутатаў, супраць - 28. Пасяджэнне парламента працягвалася амаль 12 гадзін. 23 снежня, як вядома, пайшоў у адстаўку Іраклій Гарыбашвілі. Прыярытэтамі новага кабінета стануць эканамічнае развіццё і паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Што ж датычыцца знешняй палітыкі, то, паводле слоў Квірыкашвілі, найважнейшым кірункам застаюцца еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя.













