Новым прэзідэнтам Грузіі стала Саламэ Зурабішвілі

29 ноября 2018

Яна выйграла другі тур выбараў, апярэдзіўшы саперніка Грыгола Вашадзэ. Для Грузіі гэта апошнія прамыя выбары прэзідэнта. Краіна пераходзіць да парламенцкай формы кіравання. У будучыні кіраўніка дзяржавы будуць прызначаць 300 членаў выбарчай калегіі. З абраннем на пасаду прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.