Новым прэзідэнтам Егіпта стаў Абдэль-Фатах ас-Сісі

4 июня 2014

У краіне падведзены канчатковыя вынікі галасавання, якое завяршылася на мінулым тыдні. Паводле звестак выбаркама, экс-міністра абароны ас-Сісі падтрымалі 96% выбаршчыкаў. Яго адзінага саперніка, сацыяліста Хамдзіна Сабахі, толькі 3%. Як чакаецца, цырымонія інаўгурацыі прэзідэнта Егіпта пройдзе напрыканцы тыдня. У сваім першым тэлезвароце да народа Абдэль Фатах ас-Сісі заклікаў егіпцян згуртавацца і разам працаваць на карысць краіны.