Новым прэм'ер-міністрам Францыі стаў Бернар Казнёў

6 декабря 2016

У Францыі ўжо з'явіўся новы кіраўнік урада. Ім стаў экс-міністр МУС Бернар Казнёў. Папярэдні прэм'ер заявіў аб адстаўцы свайго Кабінета міністраў напярэдадні. Мануэль Вальс растлумачыў, што засяродзіцца на выбарчай кампаніі перад студзеньскімі праймерыз кіруючай Сацыялістычнай партыі.

Раней дзеючы прэзідэнт Франсуа Аланд балаціравацца на другі тэрмін адмовіўся. Ён растлумачыў сваё рашэнне нежаданнем расколваць левыя сілы. Становішча сацыялістаў зараз няпростае, і рэйтынг Вальса не намнога вышэйшы за беспрэцэдэнтна непапулярнага Аланда. Сур'ёзную канкурэнцыю яму могуць скласці правацэнтрысты на чале з Франсуа Фіёнам.