Новым прэм'ер-міністрам Балгарыі стаў Бойка Барысаў

4 мая 2017

Новым прэм'ер-міністрам Балгарыі стаў Бойка Барысаў - лідар партыі "Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі", якая перамагла на парламенцкіх выбарах. За прагаласавалі 133 дэпутаты, супраць - 100. Пасля галасавання дэпутаты падтрымалі прапанаваны Барысавым склад урада з 18 міністраў. Яны пачнуць працаваць сёння. Бойка Барысаў становіцца прэм'ер-міністрам Балгарыі трэці раз з 2009 года.