Новым генсакам Савета Еўропы стала Марыя Пейчыновіч-Бурыч

27 июня 2019

Новым генсакам Савета Еўропы стала Марыя Пейчыновіч-Бурыч, кіраўнік МЗС Харватыі. Удзельнікі летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы выбралі новага лідара шляхам галасавання, у якім прынялі ўдзел 274 парламентарыі. Пейчыновіч-Бурыч набрала 159 галасоў і стала кіраўніком Савета Еўропы на наступныя пяць гадоў.