Новыя зоркі Інтэрнэту

15 июля 2013

Таленавітыя сабакі са школы бульдогаў-скейтараў у Перу сталі новымі зоркамі Інтэрнэту. Ролікі з іх выступленнямі надзвычай папулярныя ў перуанцаў, а відэазапісы з імі збіраюць усё больш праглядаў на YouTube. Самага кемлівага з групы завуць Бюф. Менавіта дзякуючы яго выдатным здольнасцям перуанцу Івану Хускаматэ прыйшла ў галаву ідэя трэніраваць сабак-скейтараў. Каманда з чатырох сабак выступае перад публікай кожную нядзелю ў адным з раёнаў Лімы. Зараз, калі сабакі ўжо сталі мясцовымі зоркамі, бульдожая школа збіраецца выпускаць сувеніры і дапамагаць бяздомным сабакам знайсці гаспадароў.