Новыя ахвяры беспарадкаў у Егіпце

20 июля 2013
Пяць чалавек загінулі і сямёра пацярпелі ў выніку сутыкненняў прыхільнікаў і праціўнікаў былога прэзідэнта Махамеда Мурсі. І адны і другія прымянялі халодную і агнястрэльную зброю. Сярод забітых жанчына і 13-гадовая дзяўчынка. Раненні атрымалі дзясяткі чалавек. Нагадаем, у сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Егіпце МЗС Беларусі рэкамендуе суграмадзянам не пакідаць курортныя зоны і ўстрымацца ад паездак па Сінайскім паўвостраве.