Новыя выбары ў Сірыі павінны адбыцца ў верасні наступнага года

12 Сакавіка 2016

Пра гэта заявіў спецыяльны пасланнік ААН па Сірыі Стафан дэ Містура. Чакаецца, што прадметныя міжсірыйскія перамовы ў Жэневе стартуюць у панядзелак. На парадку дня будучых перамоў - тры асноўныя пункты.

Першае пытанне - новы ўрад. Другое - новая Канстытуцыя, трэцяе - выбары. Як падкрэслілі ў ААН, гаворка ідзе і аб прэзідэнцкіх, і аб парламенцкіх выбарах пад назіраннем міжнароднай арганізацыі. Хто будзе ўдзельнічаць у маючых адбыцца сустрэчах, прадстаўнікі ААН пакуль не паведамляюць.


Папулярныя

Рэкамендуемыя