Новыя змякчэнні карантыну ў свеце

21 мая 2020
Краіны свету працягваюць здымаць абмежаванні. У Італіі пачалі працаваць бары і рэстараны, адкрыліся магазіны, цырульні, цэрквы і музеі. У Японіі яшчэ ў трох прэфектурах зняты рэжым надзвычайных мер. Урад Грузіі прыняў рашэнне не падаўжаць надзвычайнае становішча і каменданцкую гадзіну. 

Выдатныя навіны і для турыстычнага сектара! Грэцыя гатовая прыняць падарожнікаў з 15 чэрвеня. Італія адкрыецца для турыстаў з ЕС ужо ў трэці дзень лета.