Новыя выпадкі каранавіруса фіксуюць за межамі Кітая

1 марта 2020
Пра першых інфіцыраваных паведамілі ўлады Арменіі, Катара, Люксембурга і Ірландыі. Вірус выяўлены ў людзей, якія нядаўна вярнуліся з Ірана і Італіі. Першыя смерці ад COVID-19 зарэгістраваныя ў Аўстраліі, Тайландзе і ЗША. Каб пазбегнуць распаўсюджвання хваробы, амерыканскія ўлады ўводзяць абмежаванні на ўезд для замежнікаў, якія наведалі Іран за апошнія 14 дзён. У планах закрыць мяжу і з Мексікай.