Новыя пратэсты ў Парыжы

22 Снежня 2018

Францыю зноў ахапілі акцыі пратэстаў. "Жоўтыя камізэлькі" выступілі з сацыяльнымі патрабаваннямі на мітынгу на Манмартры. Адной з пляцовак для дэманстрацыі ўпершыню была абрана гістарычная рэзідэнцыя французскіх каралёў - Версаль. Таксама мітынгі прайшлі ў Марсэлі, Тулузе, Бардо і іншых гарадах. Гэтым разам абышлося без сур'ёзных сутыкненняў з паліцыяй. Аднак ахвяр пазбегнуць не ўдалося. У горадзе Перпіньян на поўдні краіны на дарозе, якую заблакіравалі дэманстранты, загінуў 36-гадовы вадзіцель. Ён на сваім аўто ўрэзаўся ў грузавік, які спыніўся разам з іншымі аўтамабілямі з-за перакрытай дарогі. Гэта ўжо дзясятая ахвяра пратэстаў, якія не спыняюцца ў Францыі з 17 лістапада.