Новыя правілы паскоранай дэпартацыі мігрантаў увялі ў ЗША

24 июля 2019

Зараз выправаджэнне нелегалаў зойме ўсяго некалькі дзён. Раней на гэта маглі сысці месяцы і нават гады. У новым фармаце - калі чалавек, які не мае грамадзянства ЗША, не зможа даказаць уладам, што бесперапынку знаходзіўся ў краіне больш як два гады, яго можна будзе неадкладна дэпартаваць без усякага суда. Амерыканскі саюз грамадзянскіх свабод назваў новаўвядзенні пазапраўнымі і заявіў, што аспрэчыць іх у судзе.