Сталі вядомыя новыя падрабязнасці выбуху на Крымскім мосце. Устаноўлены ўладальнік грузавіка, у якім, як мяркуецца, магла знаходзіцца ўзрыўчатка. Мужчына 1996 года нараджэння паведаміў, што, хутчэй за ўсё, яго дзядзьку выкарысталі ўцёмную, калі нанялі перавозіць груз. Узрыўчатку схавалі і ўзарвалі дыстанцыйна.
Акрамя вадзіцеля фуры загінулі яшчэ вадзіцелі і пасажыры двух легкавых аўто, трое лічацца прапаўшымі без весткі. Вадалазы знайшлі два неапазнаныя целы мужчыны і жанчыны, пошук іншых магчымых ахвяр ускладняецца з-за ўмоў надвор’я.













