Новыя падрабязнасці ў справе аб паўднёвакарэйскім пароме, які патануў

4 мая 2014

Калі ў самым пачатку расследавання было ўсталявана, што судна, якое танула, капітан пакінуў ці не першы, дык зараз паведамілі, што экіпаж карабля нават не спрабаваў абвясціць аб эвакуацыі і выратаваць людзей. Паводле апошніх звестак, знайшлі целы 242 загінуўшых. Лёс яшчэ каля 60 пасажыраў невядомы. Арышты па факце крушэння працягваюцца. Каля 20 супрацоўнікаў кампаніі, якая валодала паромам, і членаў экіпажа падазраюць у парушэнні норм бяспекі, а таксама ў карупцыі.