Новыя падрабязнасці ў справе аб ворагу Бэтмена

2 апреля 2013

Пракуратура штата Каларада патрэбуе для Джэймса Холмса смяротнай кары.  Ён у ліпені мінулага года ў кінатэатры  забіў 12 чалавек і  каля 60 раніў. Адвакаты Холмса заявілі, што ён гатовы прызнаць віну, каб пазбегнуць вышэйшай меры пакарання.


Расказвае Вольга Давідовіч: Адна з самых страшных крывавых трагедый у гісторыі ЗША адбылася ў ноч на 20 ліпеня 2012 года. 25-гадовы  Джэймс Холмс у масцы і чорным касцюме ўварваўся ў кіназалу  падчас прэм'еры фільма пра Бэтмэна Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды. Там ён спачатку распыліў слёзатачывы газ, а затым адкрыў агонь па гледачах. У выніку загінулі 12 чалавек, 58 былі параненыя. Паліцыя затрымала Холмса адразу пасля нападзення. Матывы злачынства дагэтуль не ясныя. Вядома, што Холмс да яго рыхтаваўся на працягу некалькіх месяцаў: набыў гранаты са слёзатачывым газам і цэлы набор рознакалібернай  агнястрэльнай зброі. Адвакаты заяўлялі, што іх падабаронны псіхічна хворы. Пры гэтым сам Джэймс Холмс тры з паловай года  назад атрымаў ступень бакалаўра па неўралогіі ў  Каліфарнійскім універсітэце. Вядома, што ён вывучаў псіхічныя і неўралагічныя расстройствы.


(Том Май, сусед злачынца)


(Біл Уайтэкер, рэктар Каларадскага  ўніверсітэта)


Холмс абвінавачваецца  ў наўмысным забойстве з абцяжваючымі  акалічнасцямі. Паводле заканадаўства штата Каларада, абвінавачваным па гэтым артыкуле пагражае пажыццёвае зняволенне або смяротная кара. На мінулым тыдні адвакаты Холмса заявілі, што іх падабаронны гатовы пайсці на здзелку,  прызнаўшы сваю віну. У абмен на гэта абарона падсуднага папрасіла не прымяняць  да яго вышэйшую меру пакарання.  Але ўлады прашэнне адхілілі.


(Браян Бірд, сябар загінуўшага)


(Маркус Уівер, ахвяра трагедыі)


Суд над каларадскім  стралком пачнецца ў жніўні, вынясенне прысуду чакаецца толькі ў лютым наступнага года.