Новыя падрабязнасці тэракта ў Арланда

15 июня 2016

Сын выхадцаў з Афганістана - Амар Мацін, які расстраляў 49 чалавек у начным клубе, падчас званка ў службу выратавання заявіў, што арганізаваў напад, каб ЗША "перасталі бамбіць яго краіну". Аб гэтым паведамляе "Вашынгтон пост" са спасылкай на відавочцу трагедыі. Раней стала вядома, што жонка Маціна падазравала, што ён рыхтуецца да нейкага злачынства, і спрабавала яго адгаварыць. Але не атрымалася. 

У ноч на 12 чэрвеня Амар Мацін напаў на начны клуб у Арланда. У выніку загінулі 50 чалавек, уключаючы самога злачынцу, яшчэ 53 атрымалі раненні. Адказнасць за тое, што адбылося, узяла на сябе "Ісламская дзяржава". Гэтая бойня стала самым крывавым тэрактам з прымяненнем стралковай зброі ў гісторыі ЗША. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту ЗША Бараку Абаме, родным і блізкім загінуўшых у выніку трагедыі ў горадзе Арланда. "Мы рашуча асуджаем тэрарызм і любыя праявы нянавісці, непахісна выступаем супраць гэтых злачынстваў", - гаворыцца ў спачуванні.