Новыя падрабязнасці тэракта ў Афганістане

20 апреля 2016

Як стала вядома да гэтай гадзіны, загінулі 28 чалавек, яшчэ больш як 320 параненыя. Нагадаем, тэрарыст-смяротнік падарваў начынены выбухоўкай аўтамабіль, пасля чаго адбылася перастрэлка. Інцыдэнт разгарнуўся ў раёне, дзе знаходзяцца будынкі міністэрстваў абароны і фінансаў, а таксама ўпраўленне нацыянальнай бяспекі Афганістана. Адказнасць за выбух узяў на сябе рух "Талібан". Савет Бяспекі ААН асудзіў крывавую атаку ў Кабуле. Члены СБ падкрэслілі, што неабходна прыцягваць вінаватых да адказнасці.