Новыя падрабязнасці страляніны ў італьянскім горадзе Мачарата

4 февраля 2018

Стала вядома, што раненні напярэдадні атрымалі 7 выхадцаў з краін Афрыкі. Іх жыццям зараз нічога не пагражае. Стралок - 28-гадовы італьянец Лука Траяні - прыхільнік нацыяналістычнай партыі "Ліга Поўначы".

Паводле даных МУС Італіі, ён дзейнічаў у адзіночку і адкрыў агонь з-за расавай нянавісці. Не выключана, што гэта была помста за забойства 18-гадовай італьянкі мігрантам з Нігерыі.