Новыя падрабязнасці скандалу з праслухоўваннем у Германіі

9 июля 2015

АНБ ЗША дзесяцігоддзямі шпіёніла не толькі за Кабінетам міністраў Ангелы Меркель, але і за членамі ўрадаў яе папярэднікаў - Герхарда Шродэра і Гельмута Коля. Спіс чыноўнікаў і палітыкаў, якіх праслухоўвалі, налічвае 56 нумароў. Гэта вынікае з новых звестак, якія нямецкай прэсе падала "ВікіЛікс". Ва ўрадзе Германіі інфармацыю пакуль ніяк не пракаментавалі.