Новыя падрабязнасці расследавання тэрактаў у Лондане

5 июня 2017

Як паведамляе ВВС, брытанскую паліцыю папярэджвалі аб экстрэмісцкіх поглядах аднаго з выканаўцаў нападу. Знаёмы радыкала незадоўга да атакі распавёў праваахоўнікам, што мужчына абараняе баевікоў ІД і апраўдвае мінулыя тэракты ў Еўропе. Аднак паліцыя праігнаравала паведамленне. Нагадаем, у ноч на нядзелю трое ўзброеных мужчын на машыне пратаранілі пешаходаў на Лонданскім мосце, а затым напалі з нажамі на прахожых. Сем чалавек загінулі, 48 былі параненыя. Сярод ахвяраў - грамадзяне Канады, Францыі, Новай Зеландыі і Аўстраліі. Тэрарыстаў ліквідавалі.