Новыя падрабязнасці расследавання катастрофы расійскага самалёта над Егіптам

18 ноября 2015

Бомба, магчыма, была закладзеная пад пасажырскім сядзеннем. Гэта піша газета "Коммерсант". Паводле яе звестак, пранесці выбуховую прыладу маглі прыбіральшчыкі салона або рабочыя, якія дастаўлялі ежу і багаж з аэрапорта Шарм-эль-Шэйха. Таксама стала вядома, што выбух прывёў да рэзкага перападу ціску, ад якога экіпаж і пасажыры, верагодна, загінулі амаль імгненна. Нагадаем, учора кіраўнік ФСБ Расіі назваў тэракт прычынай крушэння расійскага лайнера. Згодна з яго словамі, выбуховае рэчыва знойдзена на абломках самалёта. Магутнасць бомбы склала да аднаго кілаграма ў трацілавым эквіваленце.