Новыя падрабязнасці пра самалёт Ан-148, які пацярпеў крушэнне ў Падмаскоўі

15 февраля 2018

Міждзяржаўнаму авіяцыйнаму камітэту атрымалася расшыфраваць звесткі з моўнага самапісца. Высветлілася, што пілоты адразу зазначылі разыходжанні ў паказчыках хуткасці. Нагадаем, раней у камітэце паведамілі, што датчыкі хуткасці зледзянелі і працавалі няслушна. Іх абаграванне было выключана. Экіпаж не змог зразумець, у чым справа. Было прынята рашэнне адключыць рэжым аўтапілота, і самалёт пачаў зніжацца, але рабіць гэтага было нельга. За секунды да трагедыі на борце пачалася паніка, сітуацыя выйшла з-пад кантролю. У выніку авіякатастрофы загінуў 71 чалавек.

Тым часам СМІ паведамляюць пра надзвычайнае здарэнне на борце пасажырскага самалёта Ан-24, які гэтай раніцай выконваў рэйс Благавешчанск - Якуцк. У паветранага судна падчас палёту перастаў працаваць адзін рухавік. Самалёт быў змушаны вярнуцца ў аэрапорт. Ніхто не пацярпеў. Але напалоханыя пасажыры сцвярджаюць, што перад вылетам з самалёта капала вадкасць, падобная да масла.