Новыя падрабязнасці аб асобе стралка са Страсбурга

12 декабря 2018

Мужчына - выхадзец з Марока, раней быў судзімы 27 разоў. За сувязі з радыкаламі яго ўнеслі ў спіс людзей, што пагражаюць дзяржаўнай бяспецы Францыі.

Пошукі стралка працягваюцца. Паліцыя арыштавала 4 чалавек, якія былі знаёмыя з ім. Паводле некаторых звестак, гэта сваякі злачынца, сярод іх 2 браты. Пры вобыску ў яго доме знайшлі зброю і боепрыпасы.