Новыя падрабязнасці нападу на яўрэйскую суполку ў горадзе Гале

10 октября 2019

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці нападу на яўрэйскую суполку ў нямецкім горадзе Гале. Усе атакі ў адзіночку ўчыніў 27-гадовы этнічны немец неанацысцкіх поглядаў. У Сетцы знойдзены яго маніфест, складзены яшчэ 1 кастрычніка. У ім змяшчаюцца антысеміцкія выказванні, фатаграфіі зброі і боепрыпасаў, а таксама анонс на анлайн-трансляцыю нападу. Facebook, Google, Twitter і Microsoft ужо выдалілі відэа з усіх буйных платформ. Аднак толькі за першыя паўгадзіны больш чым 2 тысячы чалавек паспелі паглядзець 35-хвілінны стрым жорсткага злачынства, пры якім загінулі 2 чалавекі.