Новыя падрабязнасці караблекрушэння ля берагоў італьянскага вострава Лампедуза

3 октября 2013

Новыя падрабязнасці караблекрушэння ля берагоў італьянскага вострава Лампедуза: колькасць загінуўшых ужо перавысіла 90 чалавек. Сярод ахвяр ёсць дзеці. Невялікае судна, на борце якога знаходзілася каля паўтысячы уцекачоў з Самалі і Эрытрэі, пачало тануць раніцай. Каб звярнуцца па дапамогу, у людзей не было сувязі. Тады яны падпалілі коўдру, каб судна заўважылі з берага. Гэта справакавала ўзгаранне на борце. Толькі нямногім удалося ўплаў дабрацца да сушы. 250 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.