Новыя мінскія пагадненні абмеркавалі ў Бруселі

13 февраля 2015

З-за перамоў у беларускай сталіцы пачатак саміту кіраўнікоў Еўрасаюза ў Бельгіі прыйшлося адкласці на некалькі гадзін. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд паведаміў, што лідары "нармандскай чацвёркі" на наступным тыдні плануюць абмеркаваць у тэлефоннай  размове выкананне мінскіх дамоўленасцяў. А праз некалькі тыдняў могуць сустрэцца асабіста.

Нагадаем, напярэдадні канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд прынялі ўдзел у мінскім саміце "нармандскай чацвёркі". Вынікам 15-гадзінных перамоў у беларускай сталіцы стала падпісанне дакумента аб поўным спыненні агню з 15 лютага ва Украіне і прыняцце адпаведнай дэкларацыі.