Новыя фота маленькага прынца Луі апублікаваў Кенсінгтонскі палац

6 мая 2018

Здымкі каралеўскага малыша зрабіла сама Кейт Мідлтан. На першым фота прынц спіць на руках сястры Шарлоты. Іншы здымак быў зроблены праз тры дні пасля нараджэння Луі. Нагадаем, трэцяе дзіця прынца Уільяма і Кейт Мідлтан з'явілася на свет 23 красавіка і стала пятым у чарзе на брытанскі прастол.