Новыя факты ў сутыкненні двух цягнікоў у Германіі

10 февраля 2016

Чалавечы фактар названы імавернай прычынай аварыі. Паводле галоўнай версіі, супрацоўнік чыгункі выключыў аўтаматычную сістэму папярэджання, каб "уручную" прапусціць цягнік, які спазняўся. У той жа час састаў, які згодна з раскладам рухаўся з іншага боку, таксама атрымаў "зялёнае святло" для руху па тых жа пуцях. У выніку два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся лоб у лоб. У трагедыі загінулі 10 чалавек. Яшчэ дзясяткі атрымалі траўмы.