Новыя дэталі расследавання тэракта ў Бостане

17 апреля 2013

Бомбы былі вырабленыя са скараварак і начыненыя порахам, падшыпнікамі і цвікамі. Мяркуецца, што прыстасаванні былі схаваныя ў непрыкметныя  сумкі і прыведзеныя ў дзеянне пры дапамозе таймераў. Выбар месца выбуху гаворыць аб тым, што мэтай тэракта было забойства як мага большай колькасці  людзей. Згодна з апошнімі звесткамі, загінулі 3 чалавекі, больш чым  180 параненыя.


Тым часам паліцэйскія вымушаныя займацца расследаваннем яшчэ аднаго гучнага інцыдэнту. Праваахоўнікі напярэдадні вечарам перахапілі атручаны ліст, адрасаваны  сенатару-рэспубліканцу штата Місісіпі. Аналіз паказаў, што ў канверце быў рыцін - рэчыва, якое ў некалькі разоў больш  небяспечнае за цыяністы  калій. Смяротна небяспечны ліст не трапіў у рукі сенатару дзякуючы праверцы ўсёй пошты, якая паступае ў кангрэс. Меры ўзмацнілі яшчэ ў 2001 годзе  пасля неаднаразовых выпадкаў рассылання лістоў са спорамі сібірскай язвы.