Новыя дэталі з'явіліся ў расследаванні авіякатастрофы ў Францыі

27 марта 2015

Нямецкія СМІ паведамляюць, што другі пілот Андрэас Любітц, які накіраваў самалёт у скалы, паўтара года лячыўся ў псіхіятра. У яго анкетных даных ён ахарактарызаваны як чалавек, якому неабходна рэгулярнае медыцынскае абследаванне. Раней мы паведамлялі, што паліцыя абшукала яго дом і выявіла нейкія важныя доказы. Падрабязнасці пакуль не вядомыя. Нагадаем, за 8 хвілін да крушэння Любітц застаўся адзін у кабіне самалёта, зачыніўся знутры, адключыў аўтапілот і задаў курс на паніжэнне. Авіякампаніі Германіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Канады тэрмінова змяняюць правілы для экіпажаў. Зараз у кабіне павінны пастаянна прысутнічаць два чалавекі.