Новыя дэманстрацыі супраць самаўпраўнасці паліцыі прайшлі ў Каліфорніі

29 сентября 2016

На вуліцы выйшлі сотні людзей. Прычына - чарговы выпадак гібелі афраамерыканца ад рук вартавых парадку. У аўторак патруль атрымаў выклік - нібыта, нейкі чалавек паводзіў сябе неадэкватна. Паводле версіі паліцыі, ён адмовіўся падпарадкоўвацца загадам, а затым накіраваў у іх бок прадмет, падобны на пісталет. Прагучалі стрэлы. Мужчына, які апынуўся бежанцам з Уганды, памёр у бальніцы. Як сцвярджаюць відавочцы, у загінуўшага не было зброі, і ён падняў рукі, як яму загадалі. Праводзіцца расследаванне.