Новыя звесткі аб выбуху ў Турцыі

17 декабря 2016

Тэракт у горадзе Кайсеры ў цэнтральнай частцы краіны ўчыніў тэрарыст-смяротнік, заявіў прэм'ер-міністр Біналі Йылдырым.

Замініраваная машына ўзарвалася каля аўтобуса, у якім ехалі ў звальненне  салдаты і яфрэйтары. 13 вайскоўцаў загінулі і 55 атрымалі раненні.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за здарэнне. Нагадаем, тыдзень таму ў цэнтры Стамбула прагрымелі два выбухі, загінулі 44 чалавекі.