Новыя арышты ў сталіцы Іспаніі

28 марта 2014
Пра ахвяры сутыкненняў актывістаў з паліцыяй не паведамляецца. Мэр Мадрыда Ганна Батэлья заклікае забараніць любыя дэманстрацыі, бо яны наносяць вялікую шкоду гарадской інфраструктуры.

Нагадаем, мітынгі супраць жорсткай эканоміі ўрада пачаліся ў Іспаніі на мінулых выхадных. У панядзелак у Мадрыдзе яны перараслі ў масавыя беспарадкі, у якіх пацярпелі больш за сто чалавек.