Новыя акцыі пратэсту ў Каталоніі. Сутыкненні з паліцыяй і марш за адзінства

28 октября 2019

Барселона зноў у агні: мірныя пратэсты ў выхадныя перарасталі ў масавыя беспарадкі і сутычкі з паліцыяй. На вуліцах уначы гарэлі барыкады на цэнтральным праспекце горада. Паліцыя ладзіць так званую карусель: яе аўтамабілі курсіруюць па вуліцах і не даюць радыкалам збірацца на адным месцы. Тым часам ёсць мясцовыя жыхары, якія выступаюць супраць незалежнасці рэгіёна і ўчора выйшлі на масавы мітынг за адзінства Іспаніі.