Новую ўспышку ліхаманкі Эбола зафіксавалі ў Конга

2 июня 2020
На месцы ўжо працуе эксперт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Ліхаманка распаўсюдзілася на ўсходзе дзяржавы. Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга паведамляюць, што спецыялістамі пацверджана шэсць выпадкаў захворвання. Чатыры чалавекі памерлі. Кіраўнік САЗ падкрэслівае: новая ўспышка Эболы ў Афрыцы - гэты напамінак аб тым, што пандэмія COVID-19 - далёка не адзіная пагроза жыццю і здароўю людзей.