Новую здзелку па "Брэксіце" трэба будзе зацвердзіць на саміце ЕС

17 октября 2019
Новая здзелка па "Брэксіце" заключана! Гэта паведаміў Борыс Джонсан у сваім Twitter і назваў пагадненне  выдатным. Аб поспеху заявіў і Жан-Клод Юнкер. Ён  адзначыў, што здзелка  выйшла сумленнай і збалансаванай. Зараз пагадненне трэба  будзе зацвердзіць на саміце ЕС. 

Ужо ў суботу пагадненне разгледзіць брытанскі парламент, і калі вынікі акажуцца станоўчымі, то Брытанія можа разлічваць на выхад з Еўрасаюза 31 кастрычніка - як гэта і планавалася раней. Аднак, нагадаем, пры Тэрэзе Мэй парламент тройчы адхіляў праект пагаднення з Бруселем.