Новую мадэль сваіх гадзіннікаў прэзентавала кампанія Apple

13 сентября 2018

Гаджэт можа здымаць электракардыёграму, потым аналізаваць яе, а ў экстранным выпадку адправіць выклік у службу выратавання. Ёсць у гадзінніку і функцыя рэгістрацыі падзення чалавека. Яна дзейнічае на аснове звестак, якія Apple Watch атрымліваюць ад убудаванага гіраскопа і датчыка паскарэнняў. Спачатку гадзіннік выдае папярэджанне ўладальніку. На яго ён можа адрэагаваць: адмяніць або набраць нумар службаў выратавання. У выпадку адсутнасці рэакцыі ўладальніка і калі чалавек на працягу 60 секунд застаецца нерухомы, гадзіннік аўтаматычна выкліча службу выратавання, накіраваўшы ёй каардынаты ўладальніка.