Новую сусветную эканоміку будзе будаваць новае пакаленне

24 января 2013
Галоўнай тэмай другога дня сталі праблемы краін Вялікай дваццаткі. Брытанскі прэм'ер Джэймс Кэмеран выказаў незадаволенасць адасобленасцю лакальных эканомік, падкрэсліўшы, што адна з галоўных ідэй сучаснасці - менавіта ўзаемасувязь краін. Аднак агульныя для ўсіх ужо развітых краін і краін, якія развіваюцца, умовы ў часы глабальнага крызісу сфармулявала кіраўнік МВФ.
Крысцін Лагард чарговы раз заклікала лідараў правесці рэформы ў сваіх краінах з тым, каб як мага хутчэй выйсці з крызісу. І, як вынік, стабілізаваць сітуацыю на міжнародным фінансавым рынку. На думку Лагард, усё яшчэ ў зоне рызыкі знаходзяцца Японія, ЗША і Еўразона.